Техногород

В ОРШЕ. Справочный портал города Орша, Беларусь

 Понравилось? Нажмите +1
 Пользователь
Имя
Пароль
 Реклама

Футбол. Чэмпіянат Беларусі. 2-я ліга. Агляд 18 тура

Слонімскія газавікі нечакана саступілі сталічнай “Зорцы-БДУ”. Вынік матчу быў вельмі нечаканым, бо армейцы да гэтай сустрэчы прайгралі непаспяховым “Оршы” і “Жлобіну”, прычым “усухую”. Аднак на гульню з лідарам “чырвона-сінія” настроіліся як трэба і дабіліся поспеху, на 70-й хвіліне мяч правёў Аляксей Мацуль. За апошнія дваццаць хвілін матчу у “Белтрансгаза” былі моманты, але забіць не ўдалося. Нечаканая параза.

Няўдачай “Белтрансгаза” скарысталіся землякі з “Камунальніка”. Яны на 68-й прапусцілі ад “Гомельчыгункатранса”, але свае сцены ўрэшце дапамаглі – Лешанюк і Асташэнкаў парадавалі слонімскую тарсіду – 2:1.

“Бяроза-2010” не мела ніякіх праблем з “Дынама-2”. У гэтым паядынку Андрэй Стаін аформіў покер, яшчэ двойчы забіў Герасіменка. Літвінюк, Цюніс і Еўлаш забівалі ў дынамаўцаў, такой колькасці галоў, пэўна, хапіла б для перамогі ў іншым матчы, але не з “Бярозай”. 6:3! “Бяроза-2010” трымаецца на другой пазіцыі. Стаін дзякуючы “карэ” выйшаў на першы радок бамбардзірскага спісу – 20 галоў, Дзмітрый Дзенісюк забіў у матчы з “Оршай” толькі раз, таму ў яго 19.

А партнёры Дзенісюка здзекваліся з “Оршы”, як заўгодна. Апошнія гульні ўпэўнілі прыхільнікаў “Оршы” ў тым, што клуб яшчэ жывы, сведчаннем былі дзве запар перамогі, прыхільнікі “Ліды”, наадварот, хваляваліся за каманду, бо яна выпакутвала перамогу ў “Нёмана” на апошніх хвілінах, а са “Смалявічамі” наогул згуляла ўнічыю. Аднак матч цалкам прайшоў пад дыктатам гаспадароў. “Ліда” першы раз забіла ўжо на 7-й хвіліне, а пасля першага тайму лік быў 5:0 на яе карысць. Другі тайм, і перавага “Ліды” зноў не выклікала сумневаў – перамога 8:1, галы на любы густ!

Лида
8:1
Орша
Лида
28.08.2011. 17:00
Лида
ГСК "Лида"
Вместимость: 2870
Зрителей: 650
Орша
ГОЛЫ:
 7'
Борис Язевич
 20'
Дмитрий Сафронов
 22'
Алексей Добровольский
 27'
Борис Язевич
 28'
Дмитрий Вик. Денисюк
 73'
Александр Балдыков
 77'
Алексей Добровольский
 89'
Алексей Добровольский
87' 
Виктор Денисов
СУДЬИ И ОФИЦИАЛЬНЫЕ ЛИЦА
Николай Курилович (Береза) - Главный арбитр

“Лівадыя” саступіла “Нёмну” на сваім полі 0:1, за мастоўскі клуб вызначыўся Базей. Дзякуючы перамозе мастоўцы замацаваліся ў сярэдзіне табліцы. “Лівадыя” адкацілася на восьмую пазіцыю.

“Смалявічы” настойліва імкнуцца пазбавіцца звання галоўнага аўстайдара. Пакуль каманда не пакінула апошні радок, але тры матчы ўжо не прайграе. Зрэшты, усе яны сканчваюцца нічыёй, пакуль Юрый Пунтус не выйшаў са сваёй камандай на больш “ударны” графік. Тым не менш, у мінулым туры “Смалявічы” адабралі два ачкі ў “Ліды”, цяпер на выездзе не здаліся ў матчы з “Забудовай”. Пасля галоў Русака і Караля падапечныя Пунтуса нават вялі з перавагай у два мячы, але Аляксандр Гармаза не хацеў проста назіраць, як ягоная каманда здаецца. Пара кадравых рашэнняў трэнера – і маладзечанцы з дапамогай Макрыцкага і Працкевіча зраўніваюць лік – 2:2. Ёсць, над чым задумацца, напэўна, методыка трэніровак “ад Пунтуса” істотна ўплывае на футбалістаў. Гаротныя “Смалявічы” працягваюць знаходзіцца на 16-м радку, але бліжэйшым сапернікам гэтай каманды яўна не будзе проста.

“Жлобін” услед за перамогай над “Зоркай-БДУ”выйграў і ў “Партызана-2”. Прычым “партызаны” выйшлі наперад ужо на 5-й хвіліне пасля голу Сітко. На пошук свайго моманту ў “Жлобіна” сышло шмат часу, і ўрэшце такім эпізодам стаў пенальці. Касачук не схібіў – 1:1. А праз пэўны час Лагуцін прабіў брамніка “Партызана-2” у другі раз – 1:2 перамога “Жлобіна”.

Вяртаючыся да поспехаў “Смалявічаў” адзначым бадай адзіны факт, акрамя скасавання каларытнай назвы “Вігвам”, які можа засмуціць у жніўні прыхільнікаў гэтай каманды – перамога “Вертыкалі”. Каманда з Калінкавічаў атрымала толькі 3-ю перамогу ў сезоне, меней толькі ў “Смалявічаў” – 1. Прычым “Вертыкаль” перамагла разгромна, не пакінуўшы шанцаў “Асіповічам”. Пачалося з голу Клімчанкі з пенальці, потым быў дубль Такарскага і мяч Кашэвіча за тры хвіліны да канца – 4:0. Акрамя перамогі “Вертыкаль” цяпер можа ганарыцца і тым, што скінула з сябе назву самага незабіўнога калектыва – цяпер у калінкавічцаў 19 забітых галоў, менш у “Лівадыі” – 18 і “Смалявічаў” – 17.

Табліцу ўпэўнена працягвае ўзначальваць “Ліда” – 46 балаў, у “Бярозы-2010” 41, 36 мае “Белтрансгаз”, па 32 у “Камунальніка” і “Гомельчыгункатранса”. На дне табліцы “Вертыкаль” – 13 ачкоў і “Смалявічы” – 10.

ТУРНИРНАЯ ТАБЛИЦА ПОСЛЕ 18 ТУРА

 КомандыИВНПМО
1 Лида 18 14 4 0 39-11 46
2 Береза-2010 18 12 5 1 40-16 41
3 Белтрансгаз (Слоним) 18 11 3 4 51-18 36
4 Коммунальник (Слоним) 18 10 2 6 23-15 32
5 Гомельжелдортранс 18 9 5 4 30-15 32
6 Забудова (Молодечно) 17 8 5 4 34-25 29
7 Звезда-БГУ (Минск) 18 8 4 6 30-21 28
8 Ливадия (Дзержинск) 18 8 3 7 18-21 27
9 Неман (Мосты) 17 7 3 7 20-26 24
10 Динамо-2 (Минск) 18 6 1 11 30-39 19
11 Орша 18 5 3 10 20-44 18
12 Партизан-2 (Минск) 18 4 4 10 30-37 16
13 Осиповичи 18 4 3 11 25-47 15
14 Жлобин 18 4 2 12 21-43 14
15 Вертикаль (Калинковичи) 18 3 4 11 19-32 13
16 Смолевичи 18 1 7 10 17-37 10

БОМБАРДИРЫ

ИгрокКомандаГолыПасыГ+П
Андрей Стаин Береза-2010 20 0 20
Дмитрий Вик. Денисюк Лида 19 0 19
Дмитрий Гомза Белтрансгаз (Слоним) 18 0 18
Максим Дубай Партизан-2 (Минск) 12 0 12
Денис Трапашко Звезда-БГУ (Минск) 12 0 12
Артём Комаров Динамо-2 (Минск) 9 0 9
Виталий Шуляк Береза-2010 7 0 7
Вадим Евлаш Динамо-2 (Минск) 7 0 7
Юрий Кособуко Белтрансгаз (Слоним), Коммунальник (Слоним) 6 0 6
Николай Китаев Орша 6 0 6
Никита Андриевский Гомельжелдортранс 6 0 6
Игорь Симончик Неман (Мосты) 6 0 6
Иван Ситко Партизан-2 (Минск) 6 0 6
Александр Працкевич Забудова (Молодечно) 6 0 6

Антон Мельнічук http://champ.by

Статистика: http://football.by

30 Август, 2011 10:01 / Просмотров: 515 / ]]>Печать]]>
Тэги : ФК Орша , футбол
 
В этом разделе:
9 Сентябрь, 2011
Серьезная гонка
Доступно только зарегистрированным пользователям
Извините!
Но комментарии могут добавлять только зарегистрированные пользователи.
 Поиск
© 2012 Разработка и дизайн Александр (Gorec) Дубенков. Все права защищены. Каталог сайтов по гостевому ByFly PR-CY.ru Rating All.BY Сайт доступен по гостевому доступу ByFly благодаря хостингу E-Host