28 сакавіка ураджэнцу Воршы, народнаму артысту Беларусі Якаву Навуменка споўнілася б 60 год

Фото: БЕЛТА

Ё н быў адным з самых шчырых прыхільнікаў беларускай песні. Гаварыў: «А як іначай? Я ж сам беларус, родам з Оршы, і хачу, каб у нашай краіне гучала менавіта наша песня».

Памятаю, як натхняла Якава ідэя адбору лепшых песень пра Беларусь, калі ён стаў ініцыятарам і мастацкім кіраўніком рэспубліканскага конкурсу па іх стварэнні. Разважаў: вось знакамітыя «Подмосковные вечера» — лірычная, нягучная, з простай мелодыяй, без пафасу, у ёй нават няма слова «радзіма», але ж уздзеянне на слухача ашаламляльнае, адна з самых лепшых песень пра Расію, яе сімвал. Прызнаваўся: хочацца, каб і ў нашых песнях пра сваю краіну былі задушэўнасць, кранальнасць, каб яны лёгка запаміналіся і выконваліся як на святочных сцэнах і плошчах, так і ў сяброўскіх кампаніях і на застоллі.

Цікава, што звязваць сваё жыццё з музыкай Якаў Навуменка не збіраўся. У школьныя гады вучыўся па класе акардыёна, але выдатна спалучаў гэты занятак з выступленнямі ў юнацкай зборнай Беларусі па ручным мячы. Быў гэткім «бітлом» раённага маштабу, іграў у школе на танцах, але паступіў у Севастопальскі прыборабудаўнічы інстытут на аддзяленне аўтаматыкі і тэлемеханікі. Праўда, праз год адчуў: не яго. Казаў, відаць, нейкі голас крыві падштурхнуў, каб пасля тэрміновай службы на флоце падацца ў музычнае вучылішча ў Мінск. Менавіта там ён сур’ёзна захапіўся народнай музыкай. Пазней закончыў знакамітую Гнесінку ў Маскве. Яго выкладчыкамі былі Іосіф Кабзон, Гелена Веліканава, Леў Лешчанка. Але яго вабілі народная песня і жаданне надаць ёй новае прачытанне, сучаснае гучанне. Працаваў у ансамблях «Свята», «Бяседа», быў салістам у канцэртным аркестры пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга і ў народным аркестры імя І. Жыновіча.

…Трагічная вестка — артыста забілі — прыйшла ў Беларусь з Севастопаля, дзе Якаў Навуменка адпачываў у радні: у выніку вулічнага канфлікту з невядомым спявак атрымаў чэрапна-мазгавую траўму і праз тыдзень памёр у бальніцы.

Ракавы адпачынак. Страшная выпадковасць. Балючая страта.

«Орша»: исполняет Яков Науменко

Iрына СВIРКО

Источник: https://www.sb.by/respublika

Вам также будет интересно: